Старонка:Беларускі правапіс (1927).pdf/54

Гэта старонка не была вычытаная

лад і нішчымнае смачна есца. Дудка грала жаласьліва. Позьняя восень. Старое нешта ўсё ўспамінаецца. Некі няведамы жаль уздымаецца. Мы рашалі вусныя задачкі. Сьведкі былі пачэсныя людзі.


§ 10. Правапіс прыназоўнікаў і прыставак.

Правіла 20. А. Прыназоўнікі з другімі словамі пішуцца то асобна, то зьлітна:

1) Прыназоўнікі пішуцца асобна ад тых часьцін мовы, каторыя скланяюцца. У такіх разох пасьля прыназоўніка можна паставіць пытаньне, напр.: Наскочыла каса (на што?) на камень. Дзеці жывуць (пры кім?) пры бацькох. Мышы ўміраюць (без чаго?) без яды цераз некалькі гадзін.

2) Прыназоўнікі пішуцца зьлітна:

а) з дзеясловамі і іх формамі, напр.: дагнаць, успомніць, напісаць, зрабіць, паехаць, прыбіць; зроблены, пазычаны, забіты; даганяючы, падбіваючы, заварыўшы.

б) з прыслоўямі: пазалетась, панашаму, памойму, даволі, напавер, дагары, спадыспаду, спачатку, назаўсёды, уверх, уніз і іншыя.

Б. Пры злучэньні прыназоўнікаў з наступнымі словамі трэба адрозьніваць такія выпадкі:

1) Калі прыназоўнік канчаецца на зычны гук, а наступнае слова пачынаецца гукам і, то вытвараёцца гук ы, напр.: спад+іспаду=спадыспаду, з+ішло=зышло, пад+ішоў=падышоў.

2) А калі прыназоўнік канчаецца на галосны гук, то і таго слова, з каторым прыназоўнік зьліваецца, скарачаецца ў й, напр.: за+ісьці=зайсьці, пры+ісьці=прыйсьці, пры+іменьнік=прыйменьнік, за+іменьнік=займеньнік, вы+ісьці=выйсьці.

Таксама з дзеясловам прошлага часу „ішоў“: прыйшоў, пайшоў, знайшоў, перайшоў і г. д.

3) У іншых выпадках прыназоўнік беспасрэдна далучаецца да таго слова, з каторым зьліваецца ў адно непадзельнае слова, напр.: пад+даць=паддаць, за+мкнуць=замкнуць, вы+біць=выбіць.

4) Складаныя прыназоўнікі пішуцца з злучком: з-за, з-пад, па-над.