- Увага. 1) Калі прыназоўнікі пішуцца зьлітна, то называюцца прыстаўкамі: безбаязна, прыпынак, напісаць, зайсьці.
- 2) Некаторыя прыназоўнікі зусім ня ўжываюцца асобна: уз, раз, вы, пера, су, пра, напр: уздых, усход, разбор, выгнаць, выйсьці, пераехаць, сусед, прадзед.
Практыкаваньне 24. Абы-як прыйшло, лёгка і з рук сышло. З дурнем ні знайсьці, ні згубіць. Кругом абышоў ды назад прыйшоў. Мы ўвайшлі ў хату. Над пешым арлом і сарока з калом. Шалёная муха ўкусіла за вуха. Мядзьведзь накінуўся на стральца. Калі ўрод, дык і ўмалот. Загадаю загадку, закіну за градку, няхай мая загадка да налецьця ляжыць (жыта). Да дому было тры вярсты. Мы прыйшлі дадому раніцай. Хоць бяздворан, да ўсюды праворан. На капейку патравы, а на рубель прыправы. Сяк-так, накасяк, абы не па-людзку. На доўгі век, на добрае здароўе. Шатавіла-матавіла па-нямецку гаварыла, па-турэцку заварочвала; сьпераду шыльца-вільца, спадыспаду палатно, а зьверху аксаміт (ластаўка). Ляцеў воран па-над морам. Выскачыў карпечка з запечка. Покі сонца ўзыдзе, раса вочы выесьць. Ён чалавек з падысьцем (з хітрасьцю). Ня войтава дачка, а дарэчы гаворыць. Свой свайму паняволі брат. Па няволі ня плачуць. Усяго патрошку. Не па-бацькаўску робіш. Паверх дзярэўя ходзіць. Засталося адно падысподзьдзе. Надышла восень. Лёстачкамі душу вымае. Хоць раз, да наўскач. Любага госьця ўлетку частуюць мядком, а ўвосень — малачком.
Практыкаваньне 25. Сьпісаць і падчыркнуць словы пасьля пытаньня.
Чайка наскочыла (на што?) на камень. Кніга ляжала (у чым?) у шуплядзе. Прыйшла чапля ў госьці (к каму?) к жураўлю. Анцік пайшоў гуляць (з кім?) з айцом. Рыбакі ад’ехалі далёка (ад чаго?) ад берагу. Заяц пабег (па чым?) па полі. Кроў цякла (з чаго?) з раны. Ліс дабраўся (да каго?) да курэй. Птушка ўляцела (куды? у што?) у хату. Дзеці сядзелі (пад чым?) пад дубам. Жураўлі ляцелі (над чым?)