над лесам. Найшла каса (на што?) на камень. Паднялося сонца (над чым?) над лесам. Дзеці жывуць (пры кім?) пры бацькох. Вораг адступіўся (ад чаго?) ад горада. Сьнег скрыпіць (пад чым?) пад нагамі. Мы прачыталі казку (пра каго?) пра козьліка. Мядзьведзь накінуўся (на каго?) на стральца. Селянін паехаў у лес (чаго? па што?) па дровы. Скарынкі валяліся (пад чым?) пад сталом. Сабака стаяў (перад кім?) перад гаспадаром. Няма торгу (без чаго?) бяз звадкі.
Правіла 21. 1) Прыназоўнікі — ад, над, пад, перад, прад — незалежна ад таго, ці пішуцца яны зьлітна ці асобна, не зьмяняюць д на т і заўсёды маюць д (ад хаты, над хатай, пад хатай, перад хатай; адтуль, аддаць, падходзіць; прадвесьне, прадмова, прадстаўнік, падпісаць, надпісаць).
Таксама прыназоўнік аб не зьмяняе б на п ніколі (аб пень, абсыпаць, абкідаць).
2) Калі прыназоўнікі з, без (бяз), уз, раз, цераз пішуцца зьлітна, то перад глухімі зычнымі — к, п, с, т, ф, х, ц, ч, ш зьмяняюць з, на с, а перад звонкімі не: раскачаць, скінуць, беспарадны, бясьпечна, рассыпаць, усхадзіць, расчыніць, сшыць, сьціснуць, бясформены; але — згінуць, зрабіць, бяздомны, узгадаваць, раздаць, разьбіць.
Але калі з, без, (бяз), цераз пішуцца асобна, то ніколі з на с не зьмяняюць: з хаты, без таго, бяз хлеба, цераз ток.
Практыкаваньне 26. Ад пачыну залежыць дзела. Адважны не баіцца няўдачы. Абсьліненая ваўком авечка ў лес бяжыць. Ад сьмерці няма зельля. Абсохла зямля. Ад ліха ціха, але і дабра ня чуваць. Жораў з цяплом, а ластаўка з лістом. Расчынеце сені і хату! Усхадзілася шура-бура. Часам з квасам, а парою з вадою. Вышлі жнеі з сярпамі на ніву. Які гэта старац з хлопцам ідзе? З песьні слова ня выкінеш. Хітра, мудра, з невялікім коштам. З поўначы цёмнае нудная восень прыйшла. Адзін жук пражыў без яды тры годы. Жалем сьціскаюцца грудзі. Цесна зьбіліся нашы хаты. Дзьверы расчынены насьцеж. Жыта зжата. Век зжыць, ня мех сшыць. Мой мілы