2. а) Канчатак е маюць усе іншыя іменьнікі з цьвёрдаю асноваю: браце, Іване, голубе, дубе, Паўле, родзе, суседзе, Сямёне, саколе, абедзе, гаросе (і — гароша).
б) Але некаторыя іменьнікі заместа е (а часам і поплеч з е) маюць канчатак у: сыну, (Бачыш, сыну мой, як гаруема; бачыш, сыне мой, як працуема), дзеду, духу, тату, люду, дубу (і — дубе), свату (і — сваце).
в) Калі аснова канчаецца на — г, к, х, ц, то гэтыя гукі ў клічным склоне зьмяняюцца на — ж, ш, ч, і тады заместа е будзе канчатак а: друг — дружа, луг — лужа, чалавек — чалавеча, казак — казача, воўк — воўча, ойцец — ойча, хлопец — хлопча, купец — купча.
Б) У множным ліку клічны склон ад іменьнікаў мужч. роду мае канчатак — ове: мужове, сватове, людкове, швагрове, братове, сынове і інш.
Практыкаваньне 39. Сьпісаць і клічныя формы падчыркнуць.
Барысе, Барысе, сам бараніся. Языча, языча! ці ліха цябе мыча: ва мне сядзіш, а мне дабра ня зычыш. Сівы галубочку сядзеў на дубочку. Едзе казача, едучы плача. Дзень добры, братове! Бачыш, сыну, як гаруема; бачыш, сынку, як працуема. Ой, панове старастове, каб вы не даждалі, каб мы вам па дровы ў нядзелю ехалі! Станьма, Ясю, начаваць, агонь сіні раскладаць! Ой, воўча, сядзі моўча! На табе, нябожа, што мне ня згожа. Мой мілы пакою, добра мне з табою! Прыступі, гаспадару, да свайго караваю! Люлі, сьпі, мой сынку! Ой, Дунаю, Дунаю! як-жа нам да пазваць цябе? Павесь шапачку, мой сыне! Краю мой родны, колькі ты зносіў нядолі?! За праўду, за шчасьце, за лепшую долю вазьміся, мой дружа, пастой! Не хадзі, коце, па хаце, не пабудзі дзіцяці! Дам табе, косю, шаўковай травы; дам табе, косю, крынічнай вады! Ты, злотнічку, ты, работнічку, скуй ты мне тры надобачкі! Ой бору, мой бору, што ты, бору, ня шумён? Ой сватку, наш сватку, пусьці нас у хатку! Вы, мужове, гаварэце мужское! Сядай, малойча, паедзем разам. А мой малойчыку! хадзі да нас, будзе нам ве-