Практыкаваньне 49. Іншае дараванае даражэйшае за куплёнае. Лепш з добрым згубіць, чымсі з дурным знайсьці. Лепей лычны мір, чымсі раменная справа. Хто дужэйшы, той пружэйшы. Няма лепшай вячэрачкі, як у мамкі за столікам з родным братам-саколікам (п.). Простая лінія — карацейшая адлегласьць. Увясну дні становяцца даўжэйшыя, а ночы карацейшыя. Суніца саладзейшая за чарніцу. Арол — найдужэйшая птушка. Найцяжэйшай дазнаўся я страты. Дуб — самая даўгавечная расьліна. Леў — самы дужшы зьвер на сьвеце. Тыгра трошкі меншы за лева. Слонь — самая большая і самая разумная жывёла ў сьвеце. Заднія ногі ў зайца даўжэйшыя за пярэднія. Самым шчасьлівым жыхаром быў тут камень. На поўначы зіма даўжэйшая і халаднейшая за нашу. Ёсьць такія месцы на поўдні, дзе зіма лічыцца самай прыемнай парою году. Сіняе неба стала яшчэ сінейшае. Кожная грамада птушак выбірала сабе лепшае, выгаднейшае месца. Зоры далёкія, зоры бліскучыя ціха гараць над зямлёй. Уляцела ластаўка ў гумно даведацца свайго даўнейшага леташняга доміка.
IV. Скарочаныя прыметнікі.
Правіла 39. Калі аснова скарочанага прыметніка мужчынскага роду канчаецца на злучэньне двох зычных, то паміж гэтымі зычнымі зьяўляюцца не пад націскам галосныя — а—е: горкі — горак, кожны — кожан; поўны — повен, годны — годзен, жадны — жадзен, вінны — вінен; тут ненаціскное е застаецца, як пасьля націску ў аснове (бач. прав. 14).
Але калі націск падае на канчатак, то паміж зычнымі зьяўляецца галосны гук о (ё): салодкі — саладок, кароткі — караток, мудзёр, хіцёр.
Практыкаваньне 50. Сьпісаць і скарочаныя прыметнікі з устаўнымі гукамі а (о)—е (ё) падчыркнуць.
Грозен, да ня боязен. Мудзер лях па шкодзе. Хоць бяздворан, да ўсюды праворан. Дзякуй за полудзень: я і так ня голадзен. Повен хлявец белых авец (зубы). Жадзён (ніхто) з нас ня пойдзе туды. Ён нам не патрэбен. Сядзіць мой сакол смуцён, не