шы— ногі завысокі— іх парогі. На сва—м каню, як хачу, скачу. На св—м хлебе жывеш, калі хочаш, тады і жуеш. На т—м-жа месцы сеў. На ўсё сяло адзін вол, і т—й гол. На ч—м стану — не адстану. Нашто нам ты— пісталеты, калі страляць ня ўмеем? Няма та— крамы, каб прадаваліся родны— мамы. Не тако— яшчэ дзіва, што малако сіва. Па мне сабе хоць воўк траву еж. Сядзелі на гэт— нядзелі. На сва—м пляц— сяджу — нікому не плачу. Хто на ч—м сядзіць, той таго і глядзіць. Таткава хата ўс—м багата. Хто з сабою носіць, т—й у друг— ня просіць. Чым хата багата, тым і рада. Чы— род, таго і рот. Яка— матка, так— і дзіцятка. Які— мы самі, такі— нашы і сані. Яко— дзерава, так— і клін. Як пры т—м, так і без таго. Як хто хоча, так па сва—м бацьку плача.
ЗАДАЧКА 31-ая. Сьпісаць і дапісаць прапушчаныя літары.
Я знаём з ё— і з я— сястрою. Мы бачылі я— сам— і я— сястру. Надвор’— н—чага награваць. На лета, да не на гэт—. На пастаці н—чага стаяці. Не бярыся не за сваё дзела. Ня ўвесь сьвет, што ў аконцы. Ня ў тым сіла, што кабыла сіва, а што возу н— вязе. Не за што сказаць аці, калі няма чаго ў рот узяці. Не на тую нагу бот надзет. Н—чага песьціцца, калі ёсьць дзе зьмесьціцца. Н—чага тут варажыць, калі пад бокам ляжыць. Н—хто ня знае, што яго чакае. Н—шта вялікае ў лесе здохла. Рот н—кому не завяжаш. Само н—што ня прыходзіць у рукі. Сядзеўшы, н—чога ня выседзіш. Чужая болька н—кому не баліць. Што ў т—й чэсьці, калі н—чага есьці. За намі ўсьлед шагае, да нам ні ў ч—м не памагае. Ззаду ні ў кога вачэй ня бывае. Рэшатам золата мераць, а рэшата не за што купіць.
§ 16. Правапіс дзеясловаў.
Правіла 42. А) Галосныя ў канчатку дзеясловаў І-га і ІІ-га спражэньня абвеснага ладу.
1) Калі націск прыходзіцца на канчатак, то галосныя, будучы пад націскам, чуваць ясна і заўсёды аднолькава: