удава„вдава
уласнасьць „ власнасьць
уюн„в‘юн
уецца„в‘ецца
іг. д.
|}
Правіла 12. Прыстаўныя і, а пішуцца, калі слова пачынаецца на зьбег зычных, прычым асабліва, калі першы зычны будзе р, л, м: іржа, іржыішча, іржэ, ірваць, ільну, імхом, імгла, імшары, імкнуцца, аржаны, амшары, аўторак і г. д., а таксама: істужка, іскрыпка, Амсьціслаў.
- УВАГА. У словах: гэты, гэтая, гэтае, гарэх, гостры — г таксама прыстаўны гук.
§ 2. Правапіс зычных
8. Зацьвярдзелыя зычныя
Правіла 13. Пасьля зацьвярдзелых зычных (ж, ч, ш, ц, р, дж) з галосных пішуцца толькі а, о, у, э, ы: часам, жоўты, жыта, чыгун, шыла, шырыня, рэчка, цыбуля, цэрква, дажджы і г. д.
9. Правапіс глухіх і звонкіх зычных
Звонкія: б, г, г (g), д, ж, з, дз, дж.
Глухія: п, х, к, т, ш, с, ц, ч.
Правіла 14. Звонкія зычныя на канцы словаў і перад глухімі чуваць, як адпаведныя ім глухія, і наадварот: глухія зычныя перад звонкімі чуваць, як звонкія. Але пісаць трэба так, як гэтыя гукі чуваць перад галоснымі:
блізка, а ня бліска, бо блізенька |