Гэта старонка не была вычытаная
- УВАГА: Перад мяккім в карэнныя д і т заўсёды памякчаюцца: дзьве, дзьвесьце, дзьверы, Дзьвіна, чацьвер, у Ліцьве, у таварысьцьве, амярцьвелы.
- Але перад мяккім в не зьмякчаецца:
- а) прыставачнае д: адвязаць, адвезьці (адвязу), адвесьці (адвяду) падвезьці, падвесьці, падвесіў, падвячорак, падвязалі і г. д.
- б) суфіксальнае т, перад якім ёсьць дз або ц: у грамадзтве, у супрацоўніцтве.
11. Правапіс памякчаных з, с, дз, ц (з «т»).
Правіла 17. Перад мяккімі зычнымі гукі з, с, дз, ц памякчаюцца — чуваць і пішацца: зь, сь, дзь, ць: зьмена, зьвер, зьняць, сьнег, сьвет, сьляза, посьпех, дзьве, дзьверы, цьвіце, цьвет, дзьмяны і г. д.
Але перад г, к, х гэтыя гукі не памякчаюцца: згінуць, схіліць, скінуць.
12. Правапіс злучэньняў зычных.
Правіла 18. Злучэньне дс карэннага д з суфіксальным с у суфіксах ск, ств пішацца праз дз, прыкл.:
|
а таксама: суседзтва, сьледзтва.
Правіла 19. У злучэньнях стн, стл, здн, рдц, рдн, ждн сярэднія зычныя т, д у мове ня чуваць і ня пішуцца, напр.:
|