Гэта старонка не была вычытаная
Правіла 26: У злучэньнях сч, зч, пры спалучэньні асновы з суфіксамі пішацца як і чуваць, злучэньне шч, прыкладам:
|
Правіла 27. Злучэньні дч, тч карэнных д, т з суфіксамі чы, чык, пішуцца этымалёгічна:
|
13. Правапіс падоўжаных зычных («падвойных»)
Правіла 28. На месцы старой групы гукаў: галосны + зычны + j + галосны («весе + л + j + е», «жы + т + j + е») у беларускай мове (звычайна на канцы прадметнікаў) атрымаліся падоўжаныя зычныя з прыціснутым вымаўленьнем («падвойныя»).
Падоўжаныя зычныя могуць быць толькі паміж галоснымі:
дзьдзь: | судзьдзя, ладзьдзя, медзьдзю, разводзьдзе, паводзьдзе, дзесяцігодзьдзе. |
зьзь: | гразьзю, мазьзю, рызьзё, зьзяе, зазьзяць, палозьзе; |
льль: | ральля, Ільля, вясельле, кольле, сольлю, Купальле, гальлё, зельле, прывольле, ільле, ільлецца (лепш — ліе, ліецца). |
ньнь: | каменьне, карэньне, заданьне, чытаньне, пісаньне, здарэньне, пытаньне, сумленьне, паведамленьне, узгадаваньне, скарыстаньне, паражэньне, вараньнё; |
сьсь: | калосьсе, валосьсе, касьсё, двукосьсе, брусьсе, сугалосьсе, гусьсю; |
цьць: | жыцьцё, вецьце, багацьце, куцьця, разьвіцьцё, пяцьцю, дзесяцьцю, дваццацьцю, трыццацьцю; |
Але: моладасьцю, старасьцю, шасьцю без падваеньня ц, бо яно стаіць паміж зычным і галосным: «моладась + ц + ю», «шась + ц + ю».
жж: | збожжа, падарожжа, узьбярэжжа; |
чч: | сук — суччо, лыка — лыччо, запеччу, у ваччу, ламачча, зарэчча, аблічча; |
шш: | узвышша, зацішша, у вушшу, з роскашшу. |