маюць канчаткі пры цьвярдой аснове ы, а пры мяккой -і; новы год, летні дзень; жаноцкага роду -ая (яя): новая хата, летняя ноч; ніякага роду не пад націскам -ае (яе): но́вае гумно, сі́няе мора, а пад націскам -ое: старо́е гумно, сьляпо́е кацянё і г. д.
Правіла 51. У родным склоне адзіночнага ліку прыметнікі мужчынскага і ніякага роду пад націскам маюць канчатак -ога, не пад націскам пры цьвярдой аснове -ага, пры мяккой -яга: старо́га дуба, мало́га дзіцяці; разу́мнага чалавека, сьве́тлага сонца, сі́няга шкла.
У жаноцкім родзе пад націскам канчатак -ое, або ой, не пад націскам -ае (яе) або ай (яй): маладо́е або маладо́й яблыны, но́вае або но́вай кнігі, ле́тняе або ле́тняй ночы.
Правіла 52. У давальным склоне адзіночнага ліку прыметнікі мужчынскага і ніякага роду пад націскам маюць канчатак -ому, не пад націскам пры цьвярдой аснове -аму, а пры мяккой -яму: старому дубу, малому дзіцяці, разумнаму чалавеку, сьветламу сонцу, сіняму шклу; прыметнікі жаноцкага роду маюць канчатак пад націскам -ой, не пад націскам -ай (яй) старо́й мовы, маладо́й яблыны, новай кнігі, ле́тняй ночы.
Правіла 53. Прыметнікі жаноцкага роду у вінавальным склоне адзіночнага ліку маюць канчатак -ую (юю): новую кнігу, цёплую ноч, летнюю пару.
Правіла 54. Прыметнікі мужчынскага і ніякага роду як у творным, так і у месным склонах адзіночнага ліку маюць канчаткі пры цьвярдой аснове -ым, а пры мяккой -ім: старым дубам і на старым дубе, сьветлым сонцам і аб сьветлым сонцы, сінім шклом і на сінім шкле.
Правіла 55. Прыметнікі жаноцкага роду у творным склоне адзіночнага ліку пад націскам маюць канчатак -ою або ой, не пад націскам пры цьвярдой аснове -аю або ай, а пры мяккай -яю або -яй: маладо́ю або маладо́й травою (й), но́ваю або но́вай хатаю (й), ле́тняю або ле́тняй ноччу.
- УВАГА: Прыметнікі жаноцкага роду у месным склоне адзіночнага ліку маюць канчаткі, аднолькавыя з канчаткамі роднага і давальнага склонаў на -ой, -ай (яй): на маладо́й яблыне, у но́вай хаце, аб ле́тняй ночы.
- Агульная увага пра поўныя і кароткія канчаткі прыметнікаў.
- Поўныя канчаткі прыметнікаў жаноцкага роду (-ое, -ае, -яе у родным склоне, ой, аю, яю у творным склоне адзіночнага ліку) трэба ужываць, калі наступнае слова пачынаецца на зычны гук, а кароткія (ой, ай, яй у гэтых двух склонах) — калі наступнае слова пачынаецца на галосны (у тым ліку і ётаваны); прыкл.: новае хаты — новай адзежы, новаю хатаю — новай адзежаю.
Правіла 56. Прыметнікі усіх родаў у назоўным і аднолька-