Старонка:Беларускі правапіс (1943).pdf/30

Гэта старонка не была вычытаная

тымі зычнымі зьяўляюцца галосныя о (не пад націскам а) або ё, (не пад націскам е), прыкл.: горкі — горак, чорны — чоран, тонкі — тонак, салодкі — саладок; поўны — повен, годны — годзен, жадны — жадзен, вінны — вінен, грозны — грозен — гразён, мудры — мудзер — мудзёр.

IV. Правапіс складаных прыметнікаў

Правіла 60. 1) Складаныя прыметнікі, якія абазначаюць адценьні колераў, пішуцца зьлітна: цёмнасіні, сьветлазялёны, цёмнашэры, срабрыстазялёны і г. д.

2) Калі складаны прыметнік утвораны з прыметніка і прадметніка, дык таксама пішацца зьлітна: чарнагаловы, чарнавокі, шырокаплечы, даўганосы, белагаловы, касавокі, вялікдзень, дабраякасны (добрая якасьць), даўгавязы (доўгі вяз), даўгавечны (даўгі век) і г. д.

3) Калі паміж словамі, ад якіх вытварыўся складаны прыметнік, можна уставіць злучнік і, дык такі прыметнік пішацца праз злучок, напр.: фізыка-матэматычны (фізычны і матэматычны) факультэт, беларуска-нямецкі (беларускі і нямецкі) слоўнік, крухмала-патачны (завод), гандлёва-прамысловы (горад), адміністрацыйна-гаспадарскі (аддзел), гародна-малочная (зона), а таксама: паўдзённа-заходні (вецер), паўночна-усходні (бераг), Заходня- Эўрапэйскія (краі).


§ 5. Правапіс лічбоўнікаў

Правіла 61. Лічбоўнікі падлягаюць правілам аканьня, напр.: сем — сямі, шэсьць — шасьці, дзе́вяць — дзявя́ты, дзе́сяць — дзяся́ты, сямна́ццаць, васямна́ццаць, а таксама: шасьцёра, сямёра, васьмёра, шасьцёх, шасьцём, шасьцьма́, сямі, сямёх, сямём і паўсяма.

Складаныя лічбоўнікі са словам «сот» у другой частцы, як колькасныя, гэтак і парадкавыя, маюць націск на кожнай складанай частцы і таму пішуцца з захаваньнем о, э, е: шэ́сьцьсо́т, се́мсо́т, во́семсо́т, дзе́вяцьсо́т; шэ́сьцьсо́ты, се́мсо́ты, во́семсо́ты, дзе́вяцьсо́ты.

Правіла 62. У складаных лічбоўніках: пяцьдзяся́т, шэ́сьцьдзесят, дзе́вяцьдзесят, пя́цьсо́т, шэ́сьцьсо́т, дзе́вяцьсо́т ь пішацца пасьля ц паміж словамі.

У лічэбніках: сем, восем, се́мдзесят, во́семдзесят, семсо́т, восемсо́т, як і заўсёды пасьля м, мяккі знак ня пішацца.

Правіла 63. Лічбоўнікі ад адзінаццаці да дваццаці і трыццаць, зложаныя са словам «дзесяць» у форме «дцаць», маюць падвойнае цц: гл. прав. 28, а.