Старонка:Беларускі правапіс (1943).pdf/31

Гэта старонка не была вычытаная

Правіла 64. Ускосныя склоны лічбоўнікаў два, дзьве маюць формы з о (ё) або у (ю) перад канчаткам, напр.:

Мужчынск. і ніяк. р.Жаночнага роду

р. м двох і двух дзьвёх і дзьвюх

д.

двом двум дзьвём дзьвюм

тв.

двома двума дзьвёма дзьвюма.

А таксама: двохсот і двухсот, двомстам і двумстам, двомастамі і двумастамі, аб двохстах і двухстах.

УВАГА. Як два, дзьве скланяюцца абодва, абедзьве: абодвух, абедзьвюх, абодвум, абедзьвюм і г. д.

Правіла 65. Лічбоўнікі ад пяці і да трыццаці звычайна скланяюцца паводля узору лічбоўніка чатыры: Н. пяць, Р. В. і М. пяцёх, Д. пяцём, Т. пяцьма. Але калі яны дапасуюцца да прадметнікаў, якія не абазначаюць асобы, чалавека, дык у Р. і М. склонах звычайна ужываецца архаічная форма на , падобная да формы скланеньня прадметніка «косьць», прыкл. пяцёх братоў, але пяці кніг, коняй; пяцём братом, пяці кнігам, коням; пяцьма братамі, кнігамі, коньмі, аб пяцёх братох, але аб пяці кнігах, конях і г. д.

2) Пачынаючы ад пяцьдзясят і да дзевяцьдзесят лічбоўнікі зусім не зьмяняюцца: «з усімі пяцьдзясят людзьмі», «з усіх дзевяцьдзесят снапоў» і г. д.

3) Складаныя лічбоўнікі 200, 300, 400 і далейшыя таксама часьцей зусім не зьмяняюцца.

Правіла 66. Лічбоўнікі парадкавыя сваёю формаю падобныя да прыметнікаў і таму усе іхныя склонавыя канчаткі аднолькавыя з канчаткамі прыметнікаў, прыкл.: першы, трэйці (дзень), першая, трэйцяя (нядзеля), першае, трэйцяе (месца), першага, трэйцяга (дня), першае (й), трэйцяе (й) нядзелі, першаму, трэйцяму (дню), першай, трэйцяй (нядзелі), першым трэйцім (днём), першаю (й), трэйцяю (й) нядзеляю (й) і г. д.

Так скланяецца лічбоўнік адзін, адна, адно, прыкл.: аднаго, аднае і аднэй, аднаму, аднэй, адным, аднэй, адны, адных, адным, аднымі, аб адных.


§ 6. Правапіс займеньнікаў

Правіла 67. Асабовыя займеньнікі я, ты і зваротны сябе у родн. і вінавальн. склонах маюць форму мяне, цябе, сябе, а у давальным і месным — форму мне, табе, сабе.

Правіла 68. Займеньнікі мой, твой, свой, чый у родным і давальным склонах адзіночнага ліку і у творным склоне множнага ліку маюць скарочаныя канчаткі (з й нескладовым): майго,