Калі-ж -ц стаіць пасьля зычных, дык пішацца адно ц: здасца, наесца.
- УВАГА: У беларускай мове заўсёды ужываецца поўная форма -ся; скарочаная форма -сь сустракаецца толькі у вершах старых паэтаў і там зьяўляецца уплывам расейскае мовы: «І хлопцы толькі пасьмяялісь ды вон за дзьверы паімчалісь».
2. Форма загаднага ладу
Правіла 82. Калі дзеяслоў загаднага ладу у 2-й асобе адзіночнага ліку канчаецца на мяккі зычны (мае на канцы ь — мяккі знак) — будзь, кінь, стань, дык -ь застаецца і у 1-й і 2-й асобе множнага ліку: будзьма, кіньма, станьма, будзьце, кіньце, станьце.
Калі-ж дзеяслоў канчаецца на цьвярды зычны, дык ь — мяккі знак ня пішацца: рэж — рэжце, еж — ежце, прамоў — прамоўце і г. д.
Правіла 83. Калі дзеяслоў загаднага ладу у 2-й асобе адзіночнага ліку канчаецца на зычны або на й, дык у 1-й асобе множнага ліку дадаецца канчатак -ма: будзь — будзьма, кінь — кіньма, пасунься — пасуньмася, рэж — рэжма, чытай — чытайма, гуляй — гуляйма, ведай — ведайма і г. д.
Правіла 84. Калі дзеяслоў загаднага ладу у 2-й асобе адзіночнага ліку канчаецца на і, ы, то у 1-й і 2-й асобе множнага ліку і чародуецца з е, а ы з э, прычым у 2-й асобе канчатак будзе -ем (эм):
|
ІІІ. Правапіс дзеяслоўных суфіксаў
Правіла 85. Калі дзеяслоў цяперашняга ці будучага простага часу у 1-й асобе адзіночнага ліку канчаецца на ую (юю), дык у прошлым часе і у неазначальнай форме ён будзе мець суфікс -ава, або ява, на які падае націск, прыкл.:
|
А калі націск ня падае на суфікс, дык дзеяслоў у 1-й асобе адзіночнага ліку канчаецца на ваю, прычым суфікс -ва у прошлым