р, ц) і пасьля зубных д, т, з, с перадаецца праз літару ы, прыкл.: рэжым, масажыстка, імажынізм, жырафа, рэчытатыў, чычэронэ, шыфр, шыфраваны, шыфон, нацыя, канстытуцыя, ізаляцыя, паліцыя, аварыя, гісторыя; дырэктар, дысцыпліна, гвардыя, дылема, кандыцыя, індывідуальны, тып, тыран, актыў, актыўны, калектыў, амністыя, пазыцыя, фізыка, сынонім, сыстэма, унівэрсытэт, сынтакс, як у словах, якія ужо даўно абеларусіліся: Сымон, магазын, тыфус, дыямант, даць дыхту, разынка, рызыка.
Але: Сібір, сібірны, тузін пішацца праз і.
Пасьля-ж іншых зычных пішацца і: міністар, маніфэст, архіў, капітал, капітан, пірат, навігацыя і інш.
- УВАГА: 1. Але у канчатках словаў на ія, ійны, істы, ізм і пасьля з і с пішацца і, прыкл.:
ія: | фантазія, рэцэнзія, аказія, дывізія, калізія, паэзія, гімназія; сэсія, камісія, місія, місіянэр; |
ійны: | дывізійны; |
істы: | гімназісты, гімназістка; |
ізм: | параксізм. |
- УВАГА: 2. Перад суфіксам ір, а таксама перад суфіксам памяншальнага значаньня -ік, пасьля з, с, д, (дз), т (ц) захоўваецца і, а заміж д і т пішацца дз і ц мяккія, прыкл.: кірасір, касір, блізір візір;
- білет — білецік, зкспэрымэнт — экспэрымэнцік, працэс — працэсік, эпізод — эпізодзік.
Правіла 115. 1) Францускае «u» перадаецца праз ю, а пасьля зацьвярдзелых (ж, ч, ш, р, ц) і д, т, праз у, прыкл.:
ю: | бюро, бюджэт, бюст, бюракрат, купюра, вэстыбюль, нюанс, мэню, сюжэт, Кюры, Гюго. |
у: | нактурн, журы, увэртура, брашура, душэс. |
2) Нямецкае ü пасьля губных перадаецца праз ю, а пасьля усіх іншых — праз і (ы): Мюлер (Müller), але Брыкнэр (Brükner).
Правіла 116. Прыстаўное в перад у у іншамоўных словах ня пішацца: унія, урна, Уран, уніфікацыя, увэртура, унівэрсытэт, унівэрсальны.
б) Правапіс злучэньняў іа, іе, іо, іу.
Правіла 117. 1) Злучэньні іа, іе, перадаюцца праз ія, іе, а пасьля зацьвярдзелых (ж, ч, ш, ц, р) і д, т, з, с праз ыя, ые, як пад націскам, так і не пад націскам, прыкл.:
іа = ія — ыя: | геніяльны, філіял, спэцыяльны, варыянт, сацыялізм, ініцыятыва, дыялект, партыя, дыямэтар, дыямэнт; |
іе = іе — ые: | гігіена, кліент, піетызм, дыета, аўдыенцыя, арыентацыя. |
2) Злучэньне іо перадаецца пад націскам праз іё, а пасьля зацьвярдзелых і д, т, з, с, праз ыё, а не пад націскам праз ія -ыя, прыкл.: