Старонка:Беларускі правапіс (1943).pdf/47

Гэта старонка не была вычытаная

Правіла 127. У іншамоўных дзеясловах і у словах, вытвараных ад іх, суфікс ір не ужываецца, прыкл.: рэгуляваць (а не «рэгуліраваць») — рэгуляваньне, вібраваць (а не «вібрыраваць») — вібраваньне, вібрацыя, сымуляваць (а не «сымуліраваць») — сымуляваньне (сымуляцыя), калькуляваць — калькуляваньне (калькуляцыя), спэкуляваць — спэкуляваньне (спэкуляцыя).

Але калі з пропускам суфіксу ір сэнс слова зьмяняецца або станецца нявыразным, дык гэты суфікс захоўваецца, прыкл.: суміраваць (а не «сумаваць»), камандыраваць (а не «камандаваць»), манкіраваць (а не «манкаваць»), манкіраваньне.

Апостраф (’) і ь (мяккі знак)

Правіла 128. 1) Мяккі знак — ь у іншамоўных словах пішацца пасьля мяккіх л, н перад ётаванымі галоснымі, прыкл.: рэльеф, барэльеф, каньюнктура, каньюгацыя, Уільям, більярд, каньяк, пэньюар, кампаньён, Ныютан, Нью-Ёрк.

УВАГА: Словы: батальлён, мільлён, мэдальлён, павільлён згодна з францускім напісаньнем, якое захоўваецца, прыкл., і у нямецкай мове, пішуцца праз падвойнае льл.

2) У іншых выпадках ставіцца апостраф (’): ад’ютант, аб’ект, суб’ект, кур’ер, бар’ер, кар’ера, ар’ергард, Т’ер і інш.


В. Правапіс собскіх іменьняў, прозьвішчаў і геаграфічных назоваў

а) беларускіх

Правіла 129. 1) Беларускія собскія (уласныя) іменьні, прозьвішчы і геаграфічныя назовы запісваюцца паводля беларускага правапісу з захаваньнем мясцовых асаблівасьцяў, якія не супярэчаць літаратурнаму вымаўленьню, прыкл.: Стралкоўскі (а не Стрэлкоўскі), Трыгубаў (а не Трэгубаў), Рабцэвіч (а не Рябцэвіч), Пятухоўскі (а не Піотухоўскі), Ваяводзкі (а не Ваявудзкі), Грыбоўскі (а не Гржыбоўскі), Ганчарэнка, Арцямюк, Федаровіч.

Менск, Віцебск, Полацак, Слуцак, Ворша, Магілеў, Рагачэў, Амсьціслаў; Мікалаеўшчына (а не Мікалаеўшчызна), Мазыр, Рэчыца, Бяларуч, Бяроза, Дзямідаў, Жыткавічы, Езярышча, Пціч, Буда-Кашалёўская, Чырвонапольле.

2) Жаноцкія прозьвішчы у афіцыйных дакумэнтах пішуцца па мужу, за выняткам катэгорыяў прозьвішчаў-прыметнікаў, якія пішуцца у жаноцкім родзе, прыкл.: Ганна Рабцэвіч, Надзея Арцямюк, Вольга Ганчарэнка і г. д.