У такіх выпадках прозьвішча пішацца бяз зьмены ва усіх склонах: з Ганнаю Рабцэвіч, у Вольгі Ганчарэнка і г д.
Але: Юзэфа Кернажыцкая, Натальля Вераб’ёва, з Юзэфай Кернажыцкай, у Натальлі Вераб’ёвай і г. д.
3) Таксама па бацьку пішуцца у афіцыйных дакумэнтах прозьвішчы сыноў і дачок, хоць у звычайным абыходку ужываюцца прозьвішчы сыноў з суфіксамі -онак, -ёнак, -шчык, а дачок — з суфіксам -анка, -янка, прыкл.: Агата Цішкевіч (а не Цішкевічанка), Алена Даўгала (а не Даўгалянка), Ігнат Кулеўскі (а не Кулеўшчык), Язэп Бабчонка (а не Бабчонак), Міхал Даўгала (а не Даўгалёнак) і г. д.
4) У дакумэнтах і афіцыйным абыходку, у тым ліку і у навучальных установах, заміж ласкальна-памяншальных іменьняў людзей ужываюцца незьмяншальныя беларускія мясцовыя формы, як прыкл.:
|
а таксама пісаць: Базыль, Васіль, Тодар, Тамаш, Апанас, Мікола, Мікодым, Натальля, Паўліна, Прузына, Сынклета.
б) іншаславянскіх.
Правіла 130. Іншаславяйскія іменьні, прозьвішчы і геаграфічныя назовы запісваюцца беларускім правапісам з перадачаю: І) аканьня, 2) зацьвярдзелых зычных, 3) дзеканьня і цеканьня, 4) ў нескладовага заміж в паміж слова перад зычнымі і у канцы словаў і 5) беларускіх канчаткаў, прыкл.: Катлярэўскі (а не Котляревськый), Сакалоў (а ня Соколов), Рабцоў (а не Рябцов), Чалкашоў (а не Челкашов), Шышкоў (а ня Шішков), Шаўчэйка (а не