Старонка:Беларускі правапіс (1943).pdf/5

Гэта старонка не была вычытаная

ПРАДМОВА

Увесь правапіс складаецца з трох частак:

І. А. Правапіс гукаў - галосных і зычных- -у васнове словаў.

Б. Націск.

В. Правілы пераносу словаў.

У гэтым разьдзеле дадзеныя правілы напісаньня гукаў ва усіх выпадках, якія могуць сустрэцца пры пісьме. Апрача таго, да шмат якіх правілаў дададзеныя «Увагі»; у гэтых увагах даюцца канечна-патрэбныя дадаткі да правілаў.

ІІ. Правапіс часьцінаў мовы і розных часьцінак, правапіс іншамоўных словаў і правапіс прозьвішчаў, іменьняў і геаграфічных назоваў.

У гэтым разьдзеле у правапісе паасобных зьменных часьцінаў мовы даецца дэталізаваны правапіс гукаў у канчатках словаў, а таксама правапіс нязьменных часьцінаў мовы.

Правапіс зьменных часьцінаў мовы сыстэматызаваны паводля пунктаў: І. Ужываньне е і я; ІІ. Правапіс канчаткаў і ІІІ. Правапіс суфіксаў.

У гэтым разьдзеле прыведзена шмат канечна-патрэбных і практычных заўвагаў, як дадаткаў да адпаведных правілаў.

ІІІ. Правапіс знакаў прыпынку (пунктуацыя). Гэты правапіс пабудаваны на прынцыпе выдзяленьня знакамі сынтаксычных адзінак: сказу, зваротка, пабочнага слова, аднаякіх часьцінаў сказу, прыдаткаў, адасобненых часьцінаў і г. д. Але правілы разьмеркаваныя не паводля сынтаксычных адзінак, а паводля знакаў прыпынку: пункту, клічніка, пытальніка, шматкроп’я, коскі, кропкі з коскаю і г. д.

Такім парадкам, адно правіла, прыкл., на ужываньне коскі, абыймае сабою усе выпадкі на гэты знак, што зручна для даведак.