этымалёгічнае е: селяні́н, верабе́й, меркава́лі, земляны́, верацё́ны, зеляне́е, мешані́на, цесьляры́, сем’яні́н, лесавы і г. д.
г) У трэйцім і далейшых складох перад націскам этымалёгічнае е ніколі не замяняецца на я: верацяно́, бесьперапы́нна, бесьперашко́дна, бесьперабо́йна, недамага́ць і г. д.
д) Гэтаму самаму правілу падлягаюць і паасобныя не і без, прычым склады перад націскам лічацца ад націску таго слова, перад якім не і без стаяць, прыкл.:
1-шы склад перад націскам: ня ве́даю, ня ба́чыў, ня гле́дзячы; бяз кні́гі, бяз кло́пату, бяз су́вязі.
2-гі склад перад націскам: ня была́, ня выхо́дзіў, бяз дзіця́ці, бяз сумле́ньня; але не хачу́, не магу́, не хапі́ла, без папе́ры, без наця́жкі, без цяля́ці;
3-ці і далейшы склад перад націскам: не абмярко́ўвалі, не дастава́лі, без недаста́тку, без дапамо́гі; без недамага́ньня, без абмеркава́ньня і г. д.
3. Правапіс складаных словаў
Правіла 4. У складаных словах злучальныя гукі о, е пішуцца толькі пад націскам: куро́дым, сыро́вадка, сяго́лета, сяго́ньня, сухе́дні.
Не пад націскам пішацца а (я): сенако́с, пустацьве́т, землятру́с, ідэялё́гія.
Правіла 5. Складаныя словы звычайна уважаюцца за паасобныя словы з адным націскам, і таму яны падпарадкуюцца агульным правілам аканьня, прыкл.:
1) о = а: канаво́д, дамасе́д, галялё́д, калама́зь, гарбано́сы, даўгано́сы, даўгагры́вы, даўгавя́зы, касаво́кі, дабрадзе́й, навабра́нец, самасе́йка, чарназё́м, чартапало́х, чарнабры́вы, чарнагало́вы, разнаста́йны, багабо́йнасьць;
2) э = а: чарвато́чына, сардабо́льны, шасьцігадо́вы, шасна́ццаць, грахаво́днік;
3) е = я: Вялі́кдзень, мядзьве́дзь, сямна́ццаць, васямна́ццаць;
4) е = е: Белару́сь, сенажа́ць, белаву́сы, белабры́сы, белагало́вы, белагру́дыя, ветраго́ны, сьветлаво́кі, вербало́з.
2) У складаных словах «поў» пішацца толькі пад націскам: по́ўнач, по́ўдзень і по́лудзень; не пад націскам пішацца «паў»: паўго́да, паўчварта́ (рубля), паўпята́, паўшасты́ (вярсты), паўсяма́, паўвасьма́, паўдаро́жкі, паўпудо́вік і палу́кашак.
Правіла 6. Калі у вабедзьвюх складовых частках слова чуюцца раўнамоцныя націскі, дапушчаецца напісаньне ненацісьненых о, э, прыкл.:
о = о: што́дня́, што́дзённы, што́ме́сячны, чырво́нагру́дыя,