ладжываецца вечарына 17 верасьця 1916 г., амаль што ня роўна праз год ад дня окупацыі. Праграма яе была не надта багатая.
У клюбе кожны дзень у вечары зьбірася моладзь, і тут на нова паўстае да жыцьця беларускі драматычны гурток. Пад рэжысэрыяй Ф. Аляхновіча пачынаюцца рэпэтыцыі і 15 кастрычніка ў салі работніцкага клюбу (б. Жалезна-дарожны кружок) на Вороняй вул. (даўней Хэрсонская) ідзе першы спэктакль. Граюць «Хама» Э. Ажэшкі. Публікі было шмат.
Спэктаклі ладзяцца даволі часта і выклікаюць патрэбу новага рэпэртуару. Ужо нельга безупынна круціцца ў коле старых колькі п’ескаў. І вось у хроніцы беларускага тэатру трэба адзначыць паяўленьне новай п’есы: «На Антокалі» Аляхновіча.
У п’есе занята больш за 20 асоб. Ня гледзячы на тэхнічныя труднасьці, пасьля трох тыдняў рэпэтыцыяў п’еса была пастаўлена 26 сьнежня 1916 г. на сцэне цырку на Лукішскім пляцы[1].
- ↑ Цыркавы будынак на Лукішкім пляцы быў тады прыспасоблены да тэатральных спэктакляў. Яго разабралі ў 1918 г.