гэта Казёл, або часьцей Каза — гэты неадлучны таварыш клясычнае драмы, трагэдыі й бога, які сьвятам сваім выклікаў да жыцьця тэатр. У некаторых мясцох Казу робяць надта хораша (за яе апранаюць дзяцюка): з мордай, ражкамі, зістужкамі, званочкамі. Найпрасьцейшы спосаб — на галаву апранаюць белую кашулю, а над галавой чалавека прышываецца да кашулі зробленая з чаго-небудзь галава казы; морда яе зоблена з двох драўляных дошчак, праз якія праходзіць вяроўка, каторай канец дзяцюк трымае ў руцэ сваей і цягае за яе, а ад гэтага дошчачкі пляскаюць, як губы й зубы казы. Гэтыя самыя гульні спатыкаюцца й ў старадаўніх скамарохаў асабліва Мядзьведзь і Каза[1].
Каза мае ня толькі свой рэчытатыў прадстаўленьня, але й сваю спэцыяльную песьню:
Го-го-го, Козынька,
Го-го-го, шэра,
Го-го-го, бела,
Ой, расхадзіся,
Разьвесяліся
- ↑ П. Безсоновъ, БѢлор. пѢсни.