мяжоўваўся адным толькі цынізмам. Апранутыя ў розныя касьцюмы і маскі яны гулялі сцэнкі, астаткі якіх перахаваліся ў народзе да сёньняшняга часу, як напр. упамянутая вышэй гульня з Казой. У Палесьсі нядаўна мядзьведзь, казёл і журавель былі адзіныя маскарадным фігуры. Ролі іх спаўняліся вельмі проста: вывернуты кажух служыў маскарадным касьцюмам. Гульня складалася з песьняў і няхітрага рэчытатыву. Трэба думаць, што ў даўнішніх скамарохаў, як спэцыялістаў свайго дзела, гэты "спэктакль" быў больш дасканальны з вонкавага, касьцюмёрскага і мастацкага боку.
Дагэтуль захавалася ў народзе калядная гульня, якая безпярэчна зьяўляецца спадчынай скамарошай творчасьці і дае нам паняцьце аб сьмяхотных сцэнках, якія разыгрываліся перад народам.
На сцэну ўваходзіць селянін, Мацей з падвязаным жыватом і кажа:
Авей, авей, вох, вох, вох!
Вот, мае паночкі,
Быў я ў пана Бараноўскага на куцьці,
Ды як пад'еў куцьці,
Дык не магу сапці!
Што мая Ульляна не рабіла,