На сцэну выходзіць, апіраючыся на цалку, п'яны селянін і пяе:
Сядзіць сава на каліне, сычык на другой,
Азірнемся, аглянемся ажно на чужой...
(гаворыць): Сяргей! эй, Сяргей! за што ты мяне папіхаеш, ня йдзеш? Сяргей!.. (ізноў пяе):
Быў, быў Сямён баяр,
Сем год яшчэ ня стар,
Сам ляжыць на печы,
Ногі на паліцы...
(гаворыць): Хмель! о, хмель! Куды ты мяне вядзеш, куды, хмяльнічаньку? Дай-жа пакой пакінь мяне!... (падае). А я казаў, што так будзе!... Дылі-дылі-дынь дынь!... Максім, а, Максім! падлажы што пад галаву, сынку, Максім!.. (Засынае. Прыходзяць гарадзкія старажы, апранаюць яго ў панскую вопратку і пасьля будзяць): - Mości dobrodzieju! gość do waćpanać przychodzi, wstań waćpan! Jegomość pan Baro chce waćpanu się lłaniać. - Максім, эй, Максім! дай пакой, спать хачу. - Ale wstań waćpan, bo do waćpana pilny interes. - Максім, ужо я табе кажу, дай пакой!