- Nie Maksim, ale jegomość pan Baro chce waćpanu pokłonić. - Які баран? Я-ж учора зарэзаў... (прачыхаецца, крэсьціцца). Што гэта? ці людзі, ці чэрці? толькі штось і крыжа не баяцца...
Старажы стараюцца пераканаць яго, што ён пан, а яны яго "покоювцы", вучаць яго гаварыць папольску, даюць яму віно. Ен п'е, паўтараючы адзіную польскую фразу, якую навучыўся: "Pokojówcy! wina!". Пасьля засынае, прачыхаецца даўнішнім мужыком і надта дзівуецца, ня бачачы ані віна, ані слуг[1].
Іншы раз гэткія сьмяхотныя сцэнкі замянялі сабой пролёг і эпілёг п'есы. У камэдыі аб Іосіфе (Comoedia de Jacob et Joseph Patriarchis) спэктакль пачынаецца ад таго, што ў школьную салю ўваходзіць селянін (rusticus) - беларус Іван і, пабачыўшы шмат публікі, зьдзіўлены пытаецца школьных старажоў:
Панове, што за дзела будуць тут дзелаці,
Ці ня свадзьбу на месцы сём будуць скакаці?
- ↑ П. О. Морозовъ. Исторія руского театра. Томъ I. С.-Петербургъ. 1889 г.