Гэта старонка была вычытаная
прыстаўшага да яго Daemon'а, вельмі падабаўся сучаснай публіцы і выклікаў бурныя ўзрывы сьмеху.
Пасьля гэтага пачынаецца самая "камэдыя", ў часе каторай Іван, седзячы між публікай, голасна робіць свае ўвагі[1], якія разьвесяляюць слухачоў, каторым мабыць дужа нявесела глядзець на нудную ад majorem Dei gloriam напісаную[2] лацінскую драму з моральнай тэндэнцыяй, можа й не для ўсіх зразумелую.
Пасьля п'есы йдзе замест эпілёгу другая інтэрмэдыя Intermedium de Schysmatico et Unito Catholico, напісаная прозай. Стораж - уніят пачынае параконваць праваслаўнага Івана, каб той перайшоў на уніяцтва.
Вельмі цікаўна спрэчка, якую яны вядуць на гэту тэму. Мужык адказвае:
- ↑ Гэта ёсьць адна з самых старых інтэрмэдый, якія дайшлі да нашага часу, з рукапісу 1651 г. езуіта Эўст. Пылінскага з Горадна. (Е. θ. Карскій. - БѢлорусы. Томъ III. Петроград. 1921 г.).
- ↑ Звычайна на езуіцкіх творах быў напіс: Ad majorem Dei gloriam beatissimaeque Virginis Mariae sempiternam laudem, omniumque sanctorum piam venerationem. (Для вялікшай славы Божай, вечнай хвалы Дзевы Марыі і чэсьці ўсіх сьвятых).