Гэта старонка была вычытаная
сын! заплаці, вужава кроў, мужык! Ага ту, ага ту, на цябе! Адам, Адам, як ты нас пагубіў...
У другой зьяве ўваходзіць на сцэну Жыд.
Жыд:
- Ню, на цябе цёрны год, хадзіль я хадзіль за табою, бульдвойчы ў тваёй хаце, аз ледво тут я цябе знасоў; калі ты мне аддасі за гарэлку?
Селянін:
- Прападзі ты, ня маю гдзе ад цябе падзецца, аддам, ліха ня возьмець[1].
Сцэна з жыдом канчаецца лаянкай з абодвых бакоў і жыд спалоханы ўцякае ад хітрага Дзёмкі, кажучы:
- Будзь здароў, дзякую, што з душою мяне пусьціў...
Дзёмка, астаўшыся адзін, ізноў скардзіцца на Адама і кажа:
- Каб то ён не саграшыў, дык-бы жыд пракляты, сьмярдзюх астатні, мне ў вочы ня лез-бы, а я-б у раі што-дзень
- ↑ Захоплены жывой беларускай мовай героя камэдыі кс. Морашэўскага аўтор гэтай працы пазволіў сабе ў сваёй "Птушцы шчасьця" (п'еса ў 3 акт. са сьпевамі і скокамі) скарыстацца некаторымі часткамі монолёгаў Дзёмкі даслоўна.