Litewski" і літоўская «Viltis». Расейскія газэты прайшлі міма гэтага факту моўчкі, апрача полуофіцыяльнага органа «Виленскій ВѢстникъ», які ўва ўсім гэтым дагледзіўся... польскай інтрыгі[1].
Хутка пасьля гэтага наладжываецца першая беларуская вечарына ў Пецярбурзі, дзе ставяць тую-ж самую камэдыю «Па-рэвізіі», пяе хор, дэклямуе свае вершы поэтэса «Цётка» — Алёізія Кэйрыс (†1916 г.), скачуць народныя танцы. Наагул праграма падобная да віленскай.
У гэтым-жа месяцы лютым (22-га) у Вільні ладзіцца этнографічны вечар, ў якім прыймаюць учасьце й беларусы са сваім хорам, балетам і дэклямацыяй.
У гэты час у Пецярбурзі было шмат беларускай моладзі, якая вучылася там ў вышэйшых расейскіх школах. У Пецярбурзі, хутка пасьля віленскай, арганізуецца першая беларуская вечарына (19 лютага 1910 г.). Ладзяцца спэктаклі ў Слуцку, Горадні ды інш. гарадох. Пад восень 1910 г. выяжджае на правінцыю першы
- ↑ Tempora mutantur... Цяпер частка польскай прэсы адносіцца да беларускага руху як да інтрыгі расейскай. Аўтор.