VIII
Ня тужыце беларусы — сон то моц. Са сном ноч сустрачаюць сонца, сонца. Гляньце, па ўсей старонцы пад дыханьнем вясны-кралі, краска дзіўная ўсходзе, — цешцеся такой прыгодзе, цешцеся, бо ноч праспалі. Хай уцеха дась гарт сталі.