Ты, муза, народу працай пачэснае
з паху квяцістага саду вясной,
з сонечных косаў, кудзелі нябеснае,
водгульля славы дзяржаўнай, старой
выткала з слуцкім узорам на дзіва
мне самалётны дыван асаблівы.
Рой матылькоў, ось бы краскі лятучыя,
крылкамі кволымі між сінявы
ледзь-ледзь чапаюць за струны пявучыя,
што аб‘ядналі ў хаўруз векавы
з добрым Дажбогам Край грэчкі і руты.
Гусьлі чароўныя, сэрцам пачуты!
Папараці кветкай сьмела здабыў я сам
секарб нечапаны дзе тоіцца чар:
поўдзень Спажы між машынай і лотасам:
мова матчыная — вечнасьці дар;
трон працы творчай, красы-багавіцы;
музыкі, колёраў, паху — крыніцы.
|