тых, хто дау гаручы малар‘ял для вялікага вогнішча.
«Цэрквы, палацы. харомы, — |
Хто быу нічым, той будзе усім, той будзе гаспадаром жыцьця. І цяпер, сярод вогнішча, каторае йдзе, як лясны пажар, з усходу на захад, ён жадае толькі аднаго, каб пажар пашырыўся, каб усюды пачаліся пажары.
«Таварышы! |
А вось пылае пажар і на нашей Беларусі. Даволі было іскры з ўсходу, каб загарэуся гэты край, гдзе спакон веку панавау політыка-соцыяльны уціск і няволя.
«І пылае мур струхнелы, |
Сьмелы вецер, прынёсшы іскру, а потым пажар рэвалюцыі, разам з тым прынёс і цяжкі крыж для змучанага вякамі народу. Шмат праліецца крыві ў грамадзянскай барацьбе Шмат маетнасьці загіне у Беларусі, каторую і бяз таго яшчэ раней зьнішчыла імпарыялістычная вайна, Але гэты крыж — ёсьць чырвоны крыж збавіцельскі рэвалюцыі. на ім напісана магутнае слова «Воля». Хоць і цяжкі крыж прыйшоу а працоунага народу, але прыход яго вітае гучная песьня гаротнага, змучанага люду.
«Паняслася песьня волі
Між лясоў густых, балот.
І аб лепшай вольнай долі
Стау для рэчкі пець чарот».
|}
Пылае пажар на Беларусі. Вогненая пазалота пакрывае «крыжы, курганы на балоце, заросшыя дзернам магілы». Ідзе крывавая соцыяльная барацьба.
«Бушуюць дзьве страшныя сілы,
Змагаюцца — праца з багацьцем»…
«Зышліся дзьве моцныя раці,
І прауда няпрауду змагае».
|}
Хто выйдзе з пабедаю з барацьбы? За кім будзе поле бойкі. Яшчэ пытаньне ня выявлена. Усе-ж такі есьць надзея у працоўнага люду, што прауда й праца перамогуць няпрауду й ба-