тормозах до інтересів хітренького міщаніна-середнячка[1].
„Ваплітэ“ № 5, ст. 65.
Вось да якой контр-рэволюцыйнай нахабшчыны зьведзена пісьменьнікам Хвілёвым наша магутнае соцыялістычнае будаўніцтва, рэконструкцыя народнай гаспадаркі і культуры, у якую ўступіў СССР пад кіраўніцтвам УсеКП(б) яшчэ ў тыя часы, калі пісаўся роман «Вальдшнэпы». Буржуазія рада была-б бачыць, каб «з размаху нічога ня выйшла», але наперакор яе жаданьням і жаданьням буржуазных падпявал, якраз наадварот, з размаху выйшла тое, што мы цяпер маем колектывізаваныя цалкам акругі, індустрыяльныя цэнтры, рост пролетарскай культуры, — выйшла тое, што для Аглай цяпер не хапае паветра, і яны ў бясьсільлі, маскіруючы свае позыцыі нібы нявіннымі цнотлівымі выступленьнямі па творчых пытаньнях, фактычна пропагандуюць сваю пляцформу.
І Хвілёвы ў Савецкім саюзе не адзін. Да яго далучаюцца Зарэцкія.
Калі прачытаць апошнія творы Зарэцкага, дык вельмі лёгка заўважыць іх дробна-буржуазны характар. А ў тых творах, дзе трактуецца наша будаўніцтва, нацполітыка — творчасьць М. Зарэцкага спачатку да канца прасякнута нацыянал-дэмократызмам.
- ↑ Тут і ўсюды падкрэсьлена намі