Прайшлі два дні. Трэці дзень яшчэ загад:
… Вёска. такая і такая, — контрыбуцыі столькі столькі. Грашыма і каровамі. Тэрмін — 24 гадзіны.
■
Павольным, паважным крокам ідуць па шляхох, па шашох, па прасёлках і па пралесках салдаты 398 палка ляндштурмістых…
Ідуць зьбіраць контрыбуцыю…
Вёска. Сялянская хата. „Сам“ гаўптман фон-Орфайген:
— Эй, „пане“ — плаці грошы!
— Даражэнькі, паночку, — родненькі, няма!
— Плаці, а то каня адбярэм!
— Паночку, каханенькі, любы ты мой…
— Ну, што: плаціш?.. Не?… Гэй, Кляйн, — чаго рот разявіў? — ідзі ў стайню, — вядзі каня!
— Слухаю, пане гаўптман!..
Альфрэд — слухае. Альфрэд — ідзе, — вядзе. Толькі ў вачох Альфрэдавых — нейкі зусім новы, асаблівы агеньчык…
Альфрэд — вядзе каня. А ў галаве — нявыразны ўспамін: Францыя. Вёска Труа-Клю. Ліст. І сказ… „Прычапіліся да таты, каб даў сала“…
… Ваптам, … у тым канцы вёскі — адзінокі стрэл.
Потым — другі.
Трэці…
І крык:
„Ратуйцеся!..“