Гэта старонка не была вычытаная
Белыя пад‘ехалі да барыкады. Камандзір, — барон фон-Вэск, — стары знаёмы, — саскаквае з каня. У руцэ парабелюм.
„Спартакаўцы“ ляжаць на зямельцы ў самых рознастайных позах. Адзін варушыцца.
Вэск падымае руку. Цэліцца:
— У карак яму, падлюзе!..
Стрэл.
— Гатоў!.. А гэты?.. Варушыцца… І яго туды-ж!..
Барон фон-Вэск ускаквае на каня.
Атрад едзе далей…
А сьледам — ідзе белая пяхота.
Ідзе і сьпявае:
„Хадзі, дзяўчыначка! |
■
Недзе грукоча артылерыя. З боку Шарлётэнбурга — канонада.
Мала засталося ўжо барыкад…
Нікнуць іх абаронцы…
Вось, — на Моабіцкай: валіцца з ног нейкі рабочы. Прабіты куляю. Задыхаецца. Падбягаюць таварышы.
А ён:
— Браткі!.. Мы… пераможаны… Але… гэта яшчэ… не… астатні бой!..
І памірае…