Гэта старонка не была вычытаная
■
У месьце, у цэнтры, — зноў плёскаюцца трохкалёрныя сьцягі.
На ўскраінах — страляніна цішэе.
А тут — поўны спакой.
Адчыніліся ўжо дзе якія рэстораны…
Вось — кафе-рэсторан Гартмана,
Вялікая зала, поўная афіцэраў.
Тосты. Віншаваньні.
Ваптам — нехта пачынае:
„Любы наш край! — |
Усе падхопліваюць:
„і моцна стой |
Носке перамог паўстаньне Спартакаўцаў!..
А на Моабіцкай —
вялікі шасьціпавярховы дом.
Памяшканьне — пад страхаю, — там, дзе калісьці жыла Грэтхэн і нябожчыца цётачка Элізабэт…
Хворая жанчына сядзіць на лаўцы і плача:
… — Забілі!.. Раненага забілі!.. Чуеце, сіроткі вы мае…
А дзеткі — адзін менш за другога, плачуць:
— Мамка!.. Хлеба… Дай хлеба!..
Носке перамог паўстаньне Спартакаўцаў...