Гэта старонка не была вычытаная
„Любы наш нрай, —
спакойны будзь!..“
■
Гарачы жніўневы дзень… Прызыўны пункт… Натаўп. Прызыўнікі, праваджатыя.
— Фрэддзі! А што, калі цябе заб‘юць?
— Нічога, ня плач, мая любая… Бог — літасьцівы…
— Фрэддзі! Мне цяжка…
Натаўп гудзе на ўсе, якія толькі магчыма, лады…
Навокал — узрушэньне…
Часам — яно падымаецца, даходзіць да дзікага ша- Ленства, часам - зайцам, неяк, пад хвояю, прысядае... і тады, — у такія хвіліны- пачынае панаваць нейкая асобая, жудасная маўклівасьць.
Раптам, — цішыню прарэжа гістэрычны жаночы ўсхліп.
І тады — перакатваецца па натаўпе мэрам тая хваля, узрушаны гоман, сьцірае, зьнішчае ўсе паасобныя галасы, глытае чыйсьці гучны плач і зьнікае недзе, — там, — ля ўваходу ў казармавы будынак…