■
На аднэй з бліжэйшых станцый — кіёск, газэты. Нехта выбег, купіў… Прыпынак — тры хвіліны… Зноў лязгоча сталь… А ў вагоне з дзесятак людзей абступіў таго, хто купіў газэту:
… Ультыматум Бэльгіі…
… Бэльгія адмовілася…
… Нашы войскі перайшлі граніцу…
… Мы ўзялі Льеж…
… Бэльгійцы адступаюць…
І раптам, бы пярун пры яснай пагодзе:
— Англія абвесьціла вайну! —
■
Бэрлін. Рог Унтэр-дэн-Ліндэн.
З Фрыдрыхштрасэ вылазіць галава вялізарнага чалавечага натаўпу… Здалёку — лес сьцягаў. Усе трохкалёрныя: І плякаты:
„Няхай жыве Нямеччына!“
„Няхай жыве Аўстрыя!“
„Сьмерць ангельцам!“
Здалёку даносіцца сьпеў:
„Нямеччына, Нямеччына — |
Па вуліцы ідзе высокая сухарлявая постаць. Халодны, застыглы ў спліне твар… У зубах — традыцыйная люлька.