Старонка:Варта на Рэйне (1930).pdf/28

Гэта старонка не была вычытаная

— Давай яе сюды!

Ён нагінаецца, каб падняць, і мурмоча:

— Нам — усё гожа… У нашай гаспадарцы — уcяму месца знойдзецца…

А на Унтэр-дэн-Ліндэн — шматтысячны натаўп разьдзірае горла:

Нямеччына, Намеччына —
Вышэй за ўсё, —
Вышэй за ўсе“…
........

Па Фрыдрыхштрасэ ідзе аддзел пяхоты, і далёка разносіцца яго вяліственны сьпеў:

— Наш любы край, —
спакойны будзь!
І верна стой,
варта на Рэйне…
........

Па шляхох, па шашох, па дарогах і па сьцежках Бэльгіі ідуць людзі, коні, аўтомобілі, гарматы, фурманкі… Па шляхох, па шашох, па дарогах і па сьцежках Паўночнае Францыі ідзе пяхота, коньніца, артылерыя, інжэнэрныя войскі. Пройдзены ўжо: Льеж, Намюр, Шарлеруа, Ліль, Сэн-Кантэн. Гараць ужо: Рэйме, Камбрэ, Комп‘ень — цяжкія саракадзьвюх-сантымэтравыя „бэрты“ дзяўбуць па сусьветнай сталіцы — па старым Парыжы… Францускі ўрад уцякае ў Бордо… На рэчцы, на Марне вырашаецца лёс сталіцы Францыі, — лёс вайны…