… Яскравыя да шаленства…
Таварышы — узрушаныя, гавораць узьнята, — бясконца, бязьмеры… Перабіваюць адзін аднаго… Блытаюцца…
— Пэтэр, Фрэддзі, — чаго так сядзець, пойдзем да дзяўчат, там весялей.
… Фрэддзі маўчыць, ён ня чуе…
— Куды? — пытаецца Пэтэр…
— Ды там, бачыў шыльду: „Школа“. Там цяпер паходны публічны дом…
— Фрэддзі, хадзем!..
… Маўчаньне…
— Хадзем, Фрэддзі, ці-ж ня чуеш?
— Ды кінь ты яго, Франц, — куды яго, з ім моташна будзе…
Франц застыў у разважаньні…
— Хадзем, Франц, чаго там!…
Пэтэр падымаецца з лаўкі і накіроўваецца да дзьвярэй. Франц — ідзе — сьледам…
Альфрэд устае.
— Куды?
— Ці-ж ня ўсёроўна… Пайду.
І раптам — успамін:
— Фрэддзінька!..
— Фрэддзі!..
— Фрэ…ааааа!..
Вочы Альфрэда Кляйна пашыраюцца, утаропваюцца ў дзьверы…
— На твары — балючая нерашучасьць.