Старонка:Варта на Рэйне (1930).pdf/58

Гэта старонка не была вычытаная

— Я… я…

Грэтхэн на хвіліну сьцішылася. Падумала крыху. — Я ня маю куды ісьці… Няма ў мяне адрасу… Хаты…

Яна зноў залілася нястрымным плачам.

— Ну, ну, чаго стаіцё?… — ня супакойваўся шуцман, — праходзьце! …Прасіць вас ці што?

Нафарбаваная. жанчына рашуча ўзяла Грэтхэн пад руку.

— То хадзем, фрэйлян, хадзем, мая любая!.. Ну, да мяне хадзем!.. Я тут блізка жыву, — з якіх паўтары кварталы адгэтуль.

Грэтхэн плачучы пакорліва пашла за ёю.

Натаўп расступіўся, даў ім дарогу.

— Гэй, Лізка, — перапыніла іх раптам нейкая дужа падазроная кепка з брудным крахмалёвым каўняром і вельмі элегантнай ляскаю ў руках, — Лізка! Куды ты? Нафарбаваная жанчына адразу абярнулася.

— А, гэта ты, Ганс?.. Ня лезь — няма мне часу зараз з табою жартаваць!

— Бач, гордая якая!

— Гордая, ня гордая, але ты адчапіся лепш, а то…

— А то што? — злосна перапытвае кепка.

— Тады ўбачыш…

— Ну, ну, чаго вы?.. — умяшаўся ў гутарку шуцман. — Разыходзься, кажуць вам!.. А вы — ня лезьце, не перашкаджайце ім!.. Бачыце — цэлы натаўп сабраўся… Ну, ну, жыва!

Натаўп пачаў разыходзіцца.


56