Глядзіць наперад…
— Чорт! — мурмоча ён сабе пад нос. Пачынае аглядаць сваю стрэльбу.
■
Там — на полі — стадам сапраўдных д‘яблаў, зігзагамі бягуць „яны“. Блішчаць на сонейку іх чорныя, як вугаль, твары; блішчаць, як сонца, вылупленыя бялкі вірлаў; блішчаць дыямэнтамі, мэрам ненатуральныя зубы…
— „Яны“ — нэгры. „Яны“ — бягуць зігзагамі, каб абакуліць, падманіць „духа сьмерці“, — каб зьбіўся ён са сьледу, каб не дагнаў… Яны бягуць…
— Цьфу!..
Сапраўднае стада д‘яблаў…
… Немцы адступаюць.
Зноў загаварылі францускія гарматы.
Сьледам за нэграмі — ідуць „пуалю“ — сапраўдныя французы.
Недзе з боку затарахцеў кулямёт.
Людзі падаюць, ідуць, падаюць…
Вось другая лінія…
Зараз!..
… — Бабах!…
Недзе, непадалёк выбухнуў набой.
Вось, яна, лінія…
— Хутчэй, схавацца ў акоп!..