Гэта старонка не была вычытаная
Разьдзел VI
„Ня плач, дзяўчыначна, ня плач дарэмна“…
А там, недзе, далёка, — на поўначы, на ўсходзе, дадалёка за лініяй агню, — фінская затока, скаваная сьцюдзёным лёдам.
Там — панства сьцюжы.
І раптам — сярод зімы — цуд:
Парушыўся лёд:
Грукочуць вінтоўкі, грукочуць кулямёты, грукочуць гарматы.
Грукочуць — пановаму.
Вайна. У гэты час — цяжка зьдзівіць каго-кольвек стралянінаю, — усёроўна: кулямётнай, пі гарматнай. Але цяпер — увесь сьвет пачуў і застыў у напружаным чаканьні…
Рушыцца лёд, рушацца людзі, рушыцца на вуліцах мільённы натаўп.
Зьмяшалася ўсё: і пышная „паддзёўка“ бакалейнага „малайца“, і пашарпанае паліто рабочага, і „інтэлігенцкія“ акуляры, і шэры шынэль, і бабская спадніца…