Гэта старонка не была вычытаная
Хмары… Хмары…
… Бжжжиж…, — пралятае пчала-куля.
… Бум!.. Бум!.. Бум!..
… Бум!.. Бум!.. Бум!.. — рвуцца набоі.
Недзе з боку тарахціць кулямёт.
Уперадзе, далёка, каля небасхілу, сьцелецца па зямельцы дым. —
Завеса.
Але і яе, мастацка замаскаваны на дрэве, сіліцца працяць біноклем артылерысты-наглядач.
Вось доўгай, крывой істужкаю, зігзагамі цягнуцца траншэі, а ў іх мітусяцца нейкія шэрыя постаці.
— Людзі?
— Так. Мізарныя, нікчэмныя…
■
Вось вялізарная яміна, і пара абгарэлых слупоў.
Тут калісьці быў цэлы фальварак.