І з самае гэтае пары — зноў палюбіў Альфрэд Кляйн тыя газэты. З гэтага дню пачаў ён старанна перачытваць іх, рэгулярна, штодня, паколькі ён толькі меў да таго магчымасьць…
А загалоўкі ішлі, зьмянялі адзін аднаго, тлумліваю чаргою прабіваючыся ў мозак:
— Уладу пераняў Часовы Ўрад…
— У Пепярбурзе, у Маскве, у провінцыі — організуюцца Саветы…
І яшчэ — — кароценькая нататка, і гутаркі:
… З Швэйцарыі, праз Нямеччыну, прыехаў у Пецярбург расійскі эмігрант. Анархісты, ці што. Прозьвішча Ленін… Ён сказаў прамову. Патрабаваў канца вайны. Даводзіў, што расійскі пролетарыят і сялянства тае вайны ня хочуць, што яна ім не патрэбна…
І яшчэ нататка:
… Пецярбурскія рабочыя і салдаты спаткалі Леніна вельмі прыхільна… У Расіі анархія… Армія памалу распадаецца… Расія больш ня сіла“…
■
На Захадзе, — гарматы гучаць, як даўней.
Гураганны агонь месіць палі паўночнае Францыі, дарывае апошнія шматкі Бэльгіі, засыпае цясьніць Ізонцо.
Дні ідуць за днямі, тыдні за тыднямі. Мяняюцца, ідуць адзін за другім дні, тыдні, месяцы, людзі бойкі, мясцовасьці, краіны, газэты, загалоўкі, арты-