Гэта старонка не была вычытаная
Нафарбаваная праз усялякую меру дзяўчына. Насустрач — нейкі адпускны афіцэр. Вусы, закручаныя, глядзяць угору.
— Паночку, хадзем пагрэцца!..
— Што? Куды?
— Толькі дзесяць марак…
— Бач ты: дзесяць марак! З табою — і за дзесяць пфэнінгаў не пайду…
Афіцэр зьнікае. Да абражанае дзяўчыны падыходзіць нейкая, відаць, сяброўка…
— Як справы, Гільда?
— Дрэнь — на вячэру нават не зарабіла…
Вунь, — глядзі, які пайшоў… Ведаеш што, — Грэтхэн — папрабуй ты... Я… яму… не падабаюся…
Грэтхэн нікне ў тумане сьледам за вусатым афіпэрам…