Гэта старонка не была вычытаная
Неспадзеўнасьці…
■
На ўсходзе — вайна канае…
Там, дзе дзень і ноч грукацеў пякельны гармідар, там цяпер рэдка, калі-ні-калі чуецца адзінокі стрэл… І здаецца ён цяпер такім недалужным, такім непатрэбным, такім недарэчным, што проста-такі дзіўна: як гэта людзі дагэтуль не прыкмячалі ўсяе непатрэбнасьці, недарэчнасьці гэтае, цяпер ужо мінулае крыважэрнае мітусьні…
Ноч.
Альфрэд Кляйн у дазоры…
… Стаіць і думае:
— Вось, хутка скончыцца, — канчаецца…
Ужо цяпер, можа, і ў водпуск пусьцяць…
Паеду Грэтхэн шукаць, — больш году няма лістоў, — адказу няма на мае лісты…