Сьвішча асеньні сівер. Сьцюдзённа. Альфрэд Кляйн у двары адзін…
Раптам — крокі…
… З „таго“ боку…
— Стой, — хто ідзе?
— Свой; ці-ж не пазнаў?..
— Ты, Шміт? — зьдзіўляецца Альфрэд, апускаючы долу вінтоўку.
— Ты, — з „таго“ боку?..
— Нічога, браце мой, — справа была, я і пайшоў. Трэ‘ было пагутарыць з нашымі. Ведаючы, што на гэтым пасту стаіш ты, я, вяртаючыся, пастанавіў ісьці гэтай дарогаю, лічачы гэта больш бясьпечным…
— То што-ж ты там рабіў?..
— Ну, братка, — часу няма. Выбачай… іншым разам пагутарым. Я зараз пайду да сваіх. А ты сваіх папярэдзь, — братаньне будзе заўтра, а дванаццатай гадзіне дня, вось там, ля таго ляску, што ўправа, — ведаеш?..
… Шміт ходзіць „туды“, — думае Альфрэд — нелегальна… Здрада… Ха!.. Каму здрада?..
■
Паўдня.
Лясок.
Натаўп шэра-блакітных шынЭляў.
Натаўп жоўта блакітных шынэляў.
Братаньне.