Гэта старонка не была вычытаная
Мітынг.
Трыбуна-пень.
На пні стаіць шэра-жоўты шынэль.
Нешта гаворыць парасійску.
Альфрэд Кляйн сіліцца зразумець.
Чужыя, халодна-незразумелыя гукі.
На шчасьце — гутарка расійца перасыпана агульна-зразумелымі словамі:
буржуазія…
… імпэрыялізм…
… анэксіі…
… контрыбуцыі…
… мілітарызм…
… буржуазія…
… пролетарыят….
… імпэрыялізм…
І кожны раз, калі Альфрэд Кляйн чуе такое зразумелае слова, — вочы яго пачынаюць блішчэць, блішчэць агоньчыкам здаваленьня, разуменьня, прыязьні…
Расіец канчае прамову…
Дружнае „ура“ зьліваецца з ня менш дружным:
— — „Гох!..“
На пянек ускоквае нейкая знаёмая блакітна-шэрая постаць.
— Ага, — Шміт!..
Нямецкія салдаты пачынаюць хвалявацца.
Шміт адным рухам далоні заспакойвае іх.