Гэта старонка не была вычытаная
Праз гадзіны дзьве загад:
— 398 полк адвесьці за другую лінію і чакаць распараджэньняў…
А яшчэ праз дзьве гадзіны — Альфрэд Кляйа разам з таварышамі пакідае акопы…
— Ёган, ці чуў, рыхтуецца загад… полк расфармоўваць будуць…
— Сьледзтва ўчыняюць…
— Што-ж, чым горш, тым лепш…
— Гэй, Макс, ты адкуль?
— Са штабу…
— Ну, што?..
— Шміта арыштавалі…
■
Раньне.
Апошняе раньне Шміта.
Аб прысудзе знаюць усе.
Ходзяць хмурыя, панурыя.
Альфрэд — сам ня свой…
Ён таксама ведае: прысудзілі…
… „За што?.. За прамову?.. За праўду?..
… Каб ня Шміт — я-б сам… сказаў… можа інакш… але тое-ж самае“…
З ляску, ля штабу, юхкае цяжкі залп…
Альфрэд модна сьціскае кулакі…
Салдаты застылі ў жаху і асалапеньні…