Гэта старонка не была вычытаная
— Гатова! прагалашае нехта.
— Гэта-ж яны яго…
— Яго! — праносіцца ў мазгох Альфрэда…
— Гаўптман фон-Орфайген!.. Гэта вам так дарма ня пройдзе!..
■
Ля штабу, салдаты—вюртэмбэрцы рыдлёўкамі рэжуць зямлю.
Яміну капаюць глыбокую…
Выкапалі…
Палажылі загорнутае ў белае прасьцірадла цела таварыша…
Закідваюць зямлёю…
Рушацца, мерна стукаюць рыдлёўкі.
Крыж паставілі. Замацавалі…
Крыж — невялічкі, бяз жадных надпісаў.
… Працуюць салдаты…
… Твары ўрачыстыя, халодна-застылыя…
… Працуюць… Маўчыць…
А гаўптман Орфайген — ідзе дахаты…
Гаўптман Орфайгейм — зусім спакойны.
Ён выканаў свой абавязак — абавязак старшыні вайскова-палявога суду.
Перад хатаю — яго сустракае слуга.
— Пане гаўптман, — нейкі салдат вас чакае…
— Што? Салдат?.. Хай заходзіць…