Гэта старонка не была вычытаная
— Увайдзеце! — адказвае нечы чужы, незнаёмы голас
Альфрэд уваходзіць.
Бедны пакой. Жадных мэбляў (апошняе, відаць, прададзена). На падлозе — у кутку, салома. На ёй жанчына, год трыццаці пяці, — змарнелая, худая. Відавочна — хворая. Корміць дзяцёначка цыцкаю. У другім кутку — яшчэ адно малое, — крываногая нейкая дзяўчынка чатырох ці пяці гадоў.
— Ці-ж тут жыве цётачка Элізабэт?
— А вы што, ня сын яе будзеце?
— Не!..
— Ага!.. Цётка Элізабэт — з год ужо як памёрла.
— А Грэтхэн?
— Грэтхэн?
Хворая дапытліва ўзіраецца ў Альфрэдаў твар, — нібы сіліцца аб нечым даведацца, нешта прачытаць.
— Грэтхэн?.. Як-бы гэта сказаць?.. Ня ведаю добра… Як памірала цётачка Элізабэт… ня было тут яе… ня жыла яна тут…