Працоўныя ўжо сказалі сваё слова…
А гарматы — яшчэ гавораць:
— „Мір хатам — вайна палацам“…
У залю паседжаньняў габінэту міністраў урываецца ўзброены адрад.
Сьцпіплы, плячысты матрос:
— Абвяшчаю паседжаньне зачыненым, а сяброў гэтак званага „часовага ўраду“ — арыштаванымі…
Масква.
Вечар. На вуліцы — склізка. Холад і туман.
Мурашнікам кіпіць Аляксандраўская вайсковая школа.
Сход афіцэраў гарнізону.
У прэзыдыуме — камандуючы войскамі акругі палкоўнік Рабцаў, гарадзкі галава — эсэр Мінор, сябры Камітэту грамадзкага ратунку…
… Прамовы… Прамовы… Прамовы…
Пастанава:
„Не разыходзіцца.
„Оргавізавацца.
„Абараняць“.
— Каго?
— „Бацькаўшчыну і рэволюцыю“.
Некалькі гадзін.
Толькі некалькі гадзін напружанае організацыйнае працы.
Выстаўлены дазоры, патрулі, пікеты. Заняты галоўныя стратэгічныя пункты. Апанаваны найважней-